В рубрике "Интерестно знать"

PDFПечатьE-mail

(2 Голосов)
AddThis Social Bookmark Button

Птушкай 2011 года ў Беларусі абвешчаны вялікі кулон (большой кроншнеп, Nunenius arquata L.). Падставай для выбару стала тое, што гэта рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У краіне налічваецца ад 950 да 1200 пар вялікіх кулонаў. У Беларусі іх колькасць стабільная, але ў Еўропе яна скарачаецца з-за знішчэння месцаў пражывання кулонаў у выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікі кулон мае лёгка пазнавальны выгляд. Гэта самая вялікая птушка з сямейства кулікоў. Як і іншыя кулікі мае загнутую дзюбу і карычнева-бурае пер’е. Выбар вялікага кулона ў якасці птушкі года дазваляе прыцягнуць ўвагу да ўнікальных беларускіх экасістэм – месцаў пражывання кулонаў: верхавых балот і адкрытых лугоў.

Вялікі кулон дасягае велічыні ад 50 да 60 см і важыць ад 600 да 1000 г. Яго размах крылаў складае ад 80 да 100 см. Яны з'яўляюцца самымі буйнымі прадстаўнікамі атрада ржанкападобных і найбольш часта сустракаемы ў Еўропе кулон. Самкі, як правіла, крыху буйнейшая за самца, а яе дзюба яшчэ даўжэйшая і больш выгнутая. Акрамя гэтага, паміж імі знешніх адрозненняў не існуе. Афарбоўка вялікага кулона хутчэй сціплая, апярэнне вар'іруецца ад бэжава-карычневага да шэра-карычневага з рознымі палоскамі і украпінамі. Крык вялікага кулона складаецца з доўгага, амаль сумнага гуку, што нагадвала «палі-ці».